1

Тема: Шляхта

Інфармацыя аб прэзентацыі выдання «Гербоўнік беларускай шляхты. Том 3»

16 кастрычніка 2014 г. у 15:00 у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі (вул. Крапоткіна, 55, канферэнц-зала, аўдыторыя 29) адбудзецца прэзентацыя выдання «Гербоўнік беларускай шляхты. Том 3».

Кніга змяшчае 249 радаводных роспісаў шляхты пераважна Мінскай губерні са звесткамі пра сваяцкія сувязі прадстаўнікоў таго ці іншага роду, даты нараджэння і смерці, месца пражывання, валоданне нерухомай маёмасцю, займанне пасад на дзяржаўнай (грамадзянскай ці ваеннай) і прыватнай службе, уцягнутасць у гістарычныя падзеі і інш. Агулам том змяшчае звесткі пра тысячы шляхціцаў, што жылі ў Беларусі да пачатку ХХ ст. Кніга суправаджаецца каляровым ілюстрацыйным дадаткам, куды вынесены выявы гербаў, а таксама найбольш цікавыя дакументы, што змяшчаюцца ў радаводным справах.

Увазе грамадскасці будзе прадстаўлена таксама падрыхтаванае архівам даведачнае выданне «Могилевская губерния: государственные, религиозные и общественные учреждения (1772–1917)», якім завяршаецца серыя даведнікаў па гісторыі дзяржаўных устаноў Мінскай, Віцебскай і Магілёўскай губерняў.

Выхад абедзвюх кніг стаў магчымы дзякуючы супрацоўніцтву Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі і выдавецтва «Беларусь».

Да мерапрыемства падрыхтавана выстава цікавых архіўных дакументаў, што тычацца шляхецкай генеалогіі.

Кантактныя асобы:
Лісейчыкаў Дзяніс Васільевіч, кандыдат гістарычных навук, намеснік дырэктара НГА Беларусі – (017) 286 75 26;
Матвейчык Дзмітрый Часлававіч, кандыдат гістарычных навук, загадчык аддзела публікацыі дакументаў НГА Беларусі – (017) 392 64 58.

Пошук предків: Глушак (Брянськ.) Ковальов Федосенко (Могилевськ.)
Оглотков (Горбат. п. НГГ) Алькин Душин Жарков Кульдішов Баландин (Симб. губ.)
Клишкін Власенко Сакунов Кучерявенко (Глухів)
Кириченко Бондаренко Білоус Страшний (Новомоск. Дніпроп.)
Спасибо сказали: olyvd, Оленка3

Поделиться

2

Re: Шляхта

http://forum.genoua.name/viewtopic.php?id=1660

Кременецкие, Лазаренко, Бабенко, Чаплины, Абакумовы, Орловы, Белоконь, Тхор.
Интересуюсь родом Кременецких от Аслана-Мурзы-Челебея.

Поделиться

3

Re: Шляхта

Выложены реконструированные изображения гербов беларускай шляхты по материалам "Гербоўніка..."

Lubię słuchać zakłamanie, patrząc do oczu... zwłaszcza kiedy znam prawdę...
Спасибо сказали: nfs79, Алёна2

Поделиться

4

Re: Шляхта

Прэзентацыя “Гербоўніка беларускай шляхты” (літара “Д”) адбылася ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі (10.05.2018)

10 траўня 2018 у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі адбылася прэзентацыя V тома гісторыка-генеалагічнага выдання “Гербоўнік беларускай шляхты”, прысвечанага радаводам шляхецкіх фамілій, чые прозвішчы пачынаюцца на літару “Д”.

http://radawod.by/wp-content/uploads/2018/05/%D0%94-726x1024.jpg

Праца падрыхтавана аўтарскім калектывам з ліку супрацоўнікаў аддзела публікацыі дакументаў НГАБ (на чале з Яўгенам Станіслававічам Глінскім, галоўным аўтарам і ўкладальнікам тома). Таксама аўтарамі кнігі з’яўляюцца Д.Ч. Матвейчык, Ю.М. Снапкоўскі, В.В. Урублеўскі.

За некалькі год працы было складзена 213 артыкулаў у дачыненні да шляхецкіх родаў, што пражывалі, прызнаваліся ў шляхецтве і зацвярджаліся або незацвярджаліся ў дваранстве па Мінскай губерніі Расійскай імперыі. Акрамя артыкулаў, структураваных у звычайным выглядзе, і выяў гербаў, адшуканых у родавых справах, вялікае месца ў кнізе займаюць каментары да артыкулаў, звязаныя з вялікай колькасцю фальсіфікаваных і сумнеўных дакументаў, што падаваліся шляхтай на разгляд дваранскага дэпутацкага сходу.

Свае віншаванні з нагоды выдання тома агучылі дырэктар НГАБ Дзмітрый Уладзіміравіч Яцэвіч, намеснік дырэктара НГАБ Дзяніс Васільевіч Лісейчыкаў, прадстаўнік Дэпартамента па архівах і справаводству Рыгор Сцяпанавіч Жаўняркевіч, рэцэнзенты з Інстытута гісторыі і гістфака БДУ Валянцін Фёдаравіч Голубеў і Віталь Сяргеевіч Макарэвіч, адзін з аўтараў і папулярызатар генеалагічных ведаў Вадзім Валер’евіч Урублеўскі, прадстаўніца выдавецтва “Беларусь” Анжэла Аляксандраўна Садоўская і галоўны герой мерапрыемства Яўген Станіслававіч Глінскі.

Дадзены том “Гербоўніка” выйшаў у свет у колькасці 300 экзэмпляраў, з якіх на цяперашні час прададзена больш за палову асобнікаў. У выдавецтве “Беларусь” кнігу магчыма набыць па сабекошце (80 руб.), у іншых месцах з нацэнкай (больш за 100 руб.).

Выходныя дадзеныя: Гербоўнік беларускай шляхты. Т. 5. Д / Я.С. Глінскі [і інш.]; навук. рэд. А. Рахуба. – Мінск : Беларусь, 2018. – 847 с.

10 траўня 2018   
radawod.by/rubryka-hieraldyka/pr … l#more-855

Поиск предков и потомков, сбор информации, генеалогические исследования.

https://www.youtube.com/watch?v=suIDmZgUApM https://www.youtube.com/watch?v=srru9cQ7Eqk
Спасибо сказали: alexkr8, Julia_R12

Поделиться

5

Re: Шляхта

Артыкулы Сяргея Рыбчонка ў адкрытым доступе
Травень 1, 2018

РЫБЧОНАК Сяргей Аляксандравіч нарадзіўся 7 верасня 1966 года ў Мінску, праходзіў службу ў савецкай арміі (1985–1987), скончыў гістарычны факультэт БДУ (1990), працаваў навуковым супрацоўнікам у аддзеле інфармацыі і навуковага выкарыстання дакументаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі ў Мінску (1990–2009), у аддзеле інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій Беларускага навукова-даследчага цэнтра электроннай дакументацыі (2010–2013), на кафедры крыніцазнаўства гістарычнага факультэта БДУ (з 2010 па цяперашні час), у Інстытуце гісторыі Акадэміі Навук (з 2013 па цяперашні час).

http://radawod.by/wp-content/uploads/2018/05/%D0%A0%D1%8B%D0%B1%D1%87%D0%BE%D0%BD%D0%B0%D0%BA.jpg

Абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме: “Крыніцы масавага паходжання па генеалогіі Беларусі сярэдзіны XVII – пачатку ХХ ст. (па матэрыялах Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі)” (2010).

Даследуе генеалогію шляхты ВКЛ, праблемы крыніцазнаўства і гісторыі Беларусі Сярэдніх вякоў і пачатку Новага часу. Аўтар больш за 50 навуковых публікацый, у тым ліку манаграфій “Малы гербоўнік Наваградзкай шляхты” (Мінск, 1997; складальнік і адзін з аўтараў), “Гербоўнік беларускай шляхты” (Т. 1–2. Мінск, 2002, 2007; складальнік і адзін з аўтараў), “Род Іллінічаў у Вялікім Княстве Літоўскім у XV – XVI стст.: радавод, гербы, уладанні” (Мір, 2015; у суаўтарстве з Р. Аляхновіч і А. Шаландам) і інш. Аўтар-складальнік метадычнага дапаможніка “Крыніцы па генеалогіі Беларусі XVI – пачатак ХХ ст.” (Мінск, 2003). radawod.by/rubryka-hieniealohija … stupe.html


Асобныя артыкулы аўтара змешчаны на наступным рэсурсе: https://nasb-by.academia.edu/SergueyRybchonok


Рыбчонак С. Генеалагічныя даследаванні ў архівах: асноўныя парады // Беларускі гістарычны часопіс. 2017, ліпень, №7(216). – С. 22-31.
Разглядаюцца пытанні правядзення генеалагічных даследаванняў у архівах (па дакументах Нацыянальна... more

Рыбчонак С. Бітва на Вядрошы 1500 г.: рэальныя і міфічныя удзельнікі // Ваенныя трыумфы Вялікага Княства Літоўскага : зб. навук. арт. / Уст. “Музей “Замкавы комплекс “Мір”; Польскі інст-т у Мінску ; навук. рэд. М.Н. Гальпяровіч. – Мір: Музей “Замкавы комплекс “Мір”, 2018. – С. 7-45.
Артыкул, прысвечаны ўстанаўленню імён ваяроў ВКЛ, якія бралі ўдзел у бітве на Вядрошы

Рыбчонак С.А. Крыніцы па генеалогіі шляхты Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай: праблемы класіфікацыі і інтэрпрэтацыі. // Гістарычна-археалагічны зборнік. Вып. 30. – Мінск: Бел. навука, 2015. – С. 238-245.
Разглядаюцца пытанні класіфікацыі і інтэрпрэтацыі крыніц па генеалогіі шляхты ў часы існавання Вя... more

Рыбчонак С. Рэестр Радзівілаўскай скарбніцы пачатку XVIII ст. // Silva rerum nova: штудыі ў гонар 70-годдзя Георгія Я. Галенчанкі / Укл. А. Дзярновіч, А. Семянчук; Рэд. калегія: А. Дзярновіч (адк. сакр.). – Вільня – Мінск: AIDAI–ATHENAEUM, 2009 – с. 214–228.
Публікуецца поўнае апісанне Радзівілаўскага скарбцу ў Нясвіжы

Rybczonok S. Akta sprawy sądowej deputowanych wojskowych przeciwko księciu Bogusławowi Radziwiłłowi o niewypłacenie pieniędzy z majątków w powiecie wiłkomierskim (1664-1671) // Miscellanea Historico-Arcivistica. T. XIII. – Warszawa: DIG, 2001. – S. 105–114.
Анатаваны шэраг дакументаў па справе войска ВКЛ з кн. Багуславам Радзівілам пра доўг вялікага гет... more

Rybczonek S. Przodkowie Adama Mickiewicza po kądzieli // Blok-Notes Muzeum Literatury im. Adama Mickiewicza. – Warszawa. – 1999. – № 12/13. – S. 177–187.
Даследаванне генеалогіі роду Маеўскіх гербу "Стары Конь" з Навагрудскага павету

Рыбчонак, С. Радавод Адама Міцкевіча: новыя факты і старыя загадкі // Rocznik Polskiego Towarzystwa Heraldycznego nowej serii / Red. S.Górzyński / T. XI (XXII). – Warszawa: DIG, 2012. – S.61-74.
Разглядаюцца пытанні генеалогіі роду Міцкевічаў, з якога паходзіў знакаміты паэт Адам Міцкевіч, з... more

Рыбчонак С. Менскія варштаты ў 1-й чвэрці 19 ст. (нарысы з гісторыі вольнамулярскага руху на Беларусі) // Вольныя муляры ў беларускай гісторыі. Канец XVIII – пачатак XX ст. / Уклад. і навук. рэд. А.Ф. Смалянчук. – Вільня: “Gudas”, 2005. – С. 135–147.
Пададзены кароткі агляд дзейнасці вольных муляраў у Менску, апублікаваны спісы сябраў варштатаў "... more

Рыбчонак С. Да праблемы паходжання магнатаў Глябовічаў – уладальнікаў Заслаўскага замка ў XVI ст. // Магнацкі двор і сацыяльнае ўзаемадзеянне (XV-XVIII стст.) : зб. навук. пр. / Уст. “Музей “Замкавы комплекс “Мір”; пад рэд. А.М.Янушкевіча. – Мінск: Медысонт, 2014. – С.79-104.
У артыкуле разглядаюцца паходжанне і гісторыя магнацкага роду Глябовічаў, якія валодалі Заслаўскі... more

Рыбчонак С.А. Прызыўныя і пасямейныя спісы апошняй чверці ХІХ – пачатку ХХ ст. як крыніца па генеалогіі Беларусі: спецыфіка інтэрпрэтацыі, ацэнка верагоднасці звестак і ступень захаванасці / // Беларускі археаграфічны штогоднік. – Вып. 9 – Мн.: БелНДІДАС, 2008. – С. 146–154.
Даследуюцца такія крыніцы па генеалогіі як пасямейныя і прызыўныя спісы

Рыбчонак С.А. Комплекс рэвізскіх сказак у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі // Беларускі археаграфічны штогоднік. Вып. 8 / Рэд. кал.: Э.М. Савіцкі (гал. рэд.) [і інш.]. – Мн.: БелНДІДАС, 2007. – С. 47–54.
Даследуецца ступень захаванасці комплекса рэвізскіх сказак у Нацыянальным гістарычным архіве Бела... more

Рыбчонак С.А. Радаводная справа шляхецкага роду Міцкевічаў // Беларускі археаграфічны штогоднік. Вып. 7 / Рэд. кал.: У.К. Коршук (гал. рэд.) [і інш.]. – Мн.: БелНДІДАС, 2006. – С. 109–120.
Падрабязны разгляд справы аб дваранстве роду Міцкевічаў, якая захавалася ў Нацыянальным гістарычн... more

Рыбчонок С.А. Этого просят евреи, желающие справедливости // Беларускi археаграфiчны штогоднiк. Вып. 1 / Рэд. кал.: Р.П. Платонаў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мн.: БелНДІДАС, 2000. – С. 102–112.
Статья посвящена материалам переписи евреев мужского пола 1874 г., которые сохранились в Национал... more

Поиск предков и потомков, сбор информации, генеалогические исследования.

https://www.youtube.com/watch?v=suIDmZgUApM https://www.youtube.com/watch?v=srru9cQ7Eqk
Спасибо сказали: Julia_R11

Поделиться