1

Тема: Шляхта

Інфармацыя аб прэзентацыі выдання «Гербоўнік беларускай шляхты. Том 3»

16 кастрычніка 2014 г. у 15:00 у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі (вул. Крапоткіна, 55, канферэнц-зала, аўдыторыя 29) адбудзецца прэзентацыя выдання «Гербоўнік беларускай шляхты. Том 3».

Кніга змяшчае 249 радаводных роспісаў шляхты пераважна Мінскай губерні са звесткамі пра сваяцкія сувязі прадстаўнікоў таго ці іншага роду, даты нараджэння і смерці, месца пражывання, валоданне нерухомай маёмасцю, займанне пасад на дзяржаўнай (грамадзянскай ці ваеннай) і прыватнай службе, уцягнутасць у гістарычныя падзеі і інш. Агулам том змяшчае звесткі пра тысячы шляхціцаў, што жылі ў Беларусі да пачатку ХХ ст. Кніга суправаджаецца каляровым ілюстрацыйным дадаткам, куды вынесены выявы гербаў, а таксама найбольш цікавыя дакументы, што змяшчаюцца ў радаводным справах.

Увазе грамадскасці будзе прадстаўлена таксама падрыхтаванае архівам даведачнае выданне «Могилевская губерния: государственные, религиозные и общественные учреждения (1772–1917)», якім завяршаецца серыя даведнікаў па гісторыі дзяржаўных устаноў Мінскай, Віцебскай і Магілёўскай губерняў.

Выхад абедзвюх кніг стаў магчымы дзякуючы супрацоўніцтву Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі і выдавецтва «Беларусь».

Да мерапрыемства падрыхтавана выстава цікавых архіўных дакументаў, што тычацца шляхецкай генеалогіі.

Кантактныя асобы:
Лісейчыкаў Дзяніс Васільевіч, кандыдат гістарычных навук, намеснік дырэктара НГА Беларусі – (017) 286 75 26;
Матвейчык Дзмітрый Часлававіч, кандыдат гістарычных навук, загадчык аддзела публікацыі дакументаў НГА Беларусі – (017) 392 64 58.

Пошук предків: Глушак (Брянськ.) Ковальов Федосенко (Могилевськ.)
Оглотков (Горбат. п. НГГ) Алькин Душин Жарков Кульдішов Баландин (Симб. губ.)
Клишкін Власенко Сакунов Кучерявенко (Глухів)
Кириченко Бондаренко Білоус Страшний (Новомоск. Дніпроп.)

Share

2

Re: Шляхта

http://forum.genoua.name/viewtopic.php?id=1660

Кременецкие, Лазаренко, Бабенко, Чаплины, Абакумовы, Орловы, Белоконь, Тхор.
Интересуюсь родом Кременецких от Аслана-Мурзы-Челебея.

Share

3

Re: Шляхта

Выложены реконструированные изображения гербов беларускай шляхты по материалам "Гербоўніка..."

Lubię słuchać zakłamanie, patrząc do oczu... zwłaszcza kiedy znam prawdę...
Thanks: nfs79, Алена2

Share

4

Re: Шляхта

Прэзентацыя “Гербоўніка беларускай шляхты” (літара “Д”) адбылася ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі (10.05.2018)

10 траўня 2018 у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі адбылася прэзентацыя V тома гісторыка-генеалагічнага выдання “Гербоўнік беларускай шляхты”, прысвечанага радаводам шляхецкіх фамілій, чые прозвішчы пачынаюцца на літару “Д”.

http://radawod.by/wp-content/uploads/2018/05/%D0%94-726x1024.jpg

Праца падрыхтавана аўтарскім калектывам з ліку супрацоўнікаў аддзела публікацыі дакументаў НГАБ (на чале з Яўгенам Станіслававічам Глінскім, галоўным аўтарам і ўкладальнікам тома). Таксама аўтарамі кнігі з’яўляюцца Д.Ч. Матвейчык, Ю.М. Снапкоўскі, В.В. Урублеўскі.

За некалькі год працы было складзена 213 артыкулаў у дачыненні да шляхецкіх родаў, што пражывалі, прызнаваліся ў шляхецтве і зацвярджаліся або незацвярджаліся ў дваранстве па Мінскай губерніі Расійскай імперыі. Акрамя артыкулаў, структураваных у звычайным выглядзе, і выяў гербаў, адшуканых у родавых справах, вялікае месца ў кнізе займаюць каментары да артыкулаў, звязаныя з вялікай колькасцю фальсіфікаваных і сумнеўных дакументаў, што падаваліся шляхтай на разгляд дваранскага дэпутацкага сходу.

Свае віншаванні з нагоды выдання тома агучылі дырэктар НГАБ Дзмітрый Уладзіміравіч Яцэвіч, намеснік дырэктара НГАБ Дзяніс Васільевіч Лісейчыкаў, прадстаўнік Дэпартамента па архівах і справаводству Рыгор Сцяпанавіч Жаўняркевіч, рэцэнзенты з Інстытута гісторыі і гістфака БДУ Валянцін Фёдаравіч Голубеў і Віталь Сяргеевіч Макарэвіч, адзін з аўтараў і папулярызатар генеалагічных ведаў Вадзім Валер’евіч Урублеўскі, прадстаўніца выдавецтва “Беларусь” Анжэла Аляксандраўна Садоўская і галоўны герой мерапрыемства Яўген Станіслававіч Глінскі.

Дадзены том “Гербоўніка” выйшаў у свет у колькасці 300 экзэмпляраў, з якіх на цяперашні час прададзена больш за палову асобнікаў. У выдавецтве “Беларусь” кнігу магчыма набыць па сабекошце (80 руб.), у іншых месцах з нацэнкай (больш за 100 руб.).

Выходныя дадзеныя: Гербоўнік беларускай шляхты. Т. 5. Д / Я.С. Глінскі [і інш.]; навук. рэд. А. Рахуба. – Мінск : Беларусь, 2018. – 847 с.

10 траўня 2018   
radawod.by/rubryka-hieraldyka/pr … l#more-855

Thanks: alexkr8, Julia_R12

Share

5

Re: Шляхта

Артыкулы Сяргея Рыбчонка ў адкрытым доступе
Травень 1, 2018

РЫБЧОНАК Сяргей Аляксандравіч нарадзіўся 7 верасня 1966 года ў Мінску, праходзіў службу ў савецкай арміі (1985–1987), скончыў гістарычны факультэт БДУ (1990), працаваў навуковым супрацоўнікам у аддзеле інфармацыі і навуковага выкарыстання дакументаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі ў Мінску (1990–2009), у аддзеле інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій Беларускага навукова-даследчага цэнтра электроннай дакументацыі (2010–2013), на кафедры крыніцазнаўства гістарычнага факультэта БДУ (з 2010 па цяперашні час), у Інстытуце гісторыі Акадэміі Навук (з 2013 па цяперашні час).

http://radawod.by/wp-content/uploads/2018/05/%D0%A0%D1%8B%D0%B1%D1%87%D0%BE%D0%BD%D0%B0%D0%BA.jpg

Абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме: “Крыніцы масавага паходжання па генеалогіі Беларусі сярэдзіны XVII – пачатку ХХ ст. (па матэрыялах Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі)” (2010).

Даследуе генеалогію шляхты ВКЛ, праблемы крыніцазнаўства і гісторыі Беларусі Сярэдніх вякоў і пачатку Новага часу. Аўтар больш за 50 навуковых публікацый, у тым ліку манаграфій “Малы гербоўнік Наваградзкай шляхты” (Мінск, 1997; складальнік і адзін з аўтараў), “Гербоўнік беларускай шляхты” (Т. 1–2. Мінск, 2002, 2007; складальнік і адзін з аўтараў), “Род Іллінічаў у Вялікім Княстве Літоўскім у XV – XVI стст.: радавод, гербы, уладанні” (Мір, 2015; у суаўтарстве з Р. Аляхновіч і А. Шаландам) і інш. Аўтар-складальнік метадычнага дапаможніка “Крыніцы па генеалогіі Беларусі XVI – пачатак ХХ ст.” (Мінск, 2003). radawod.by/rubryka-hieniealohija … stupe.html


Асобныя артыкулы аўтара змешчаны на наступным рэсурсе: https://nasb-by.academia.edu/SergueyRybchonok


Рыбчонак С. Генеалагічныя даследаванні ў архівах: асноўныя парады // Беларускі гістарычны часопіс. 2017, ліпень, №7(216). – С. 22-31.
Разглядаюцца пытанні правядзення генеалагічных даследаванняў у архівах (па дакументах Нацыянальна... more

Рыбчонак С. Бітва на Вядрошы 1500 г.: рэальныя і міфічныя удзельнікі // Ваенныя трыумфы Вялікага Княства Літоўскага : зб. навук. арт. / Уст. “Музей “Замкавы комплекс “Мір”; Польскі інст-т у Мінску ; навук. рэд. М.Н. Гальпяровіч. – Мір: Музей “Замкавы комплекс “Мір”, 2018. – С. 7-45.
Артыкул, прысвечаны ўстанаўленню імён ваяроў ВКЛ, якія бралі ўдзел у бітве на Вядрошы

Рыбчонак С.А. Крыніцы па генеалогіі шляхты Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай: праблемы класіфікацыі і інтэрпрэтацыі. // Гістарычна-археалагічны зборнік. Вып. 30. – Мінск: Бел. навука, 2015. – С. 238-245.
Разглядаюцца пытанні класіфікацыі і інтэрпрэтацыі крыніц па генеалогіі шляхты ў часы існавання Вя... more

Рыбчонак С. Рэестр Радзівілаўскай скарбніцы пачатку XVIII ст. // Silva rerum nova: штудыі ў гонар 70-годдзя Георгія Я. Галенчанкі / Укл. А. Дзярновіч, А. Семянчук; Рэд. калегія: А. Дзярновіч (адк. сакр.). – Вільня – Мінск: AIDAI–ATHENAEUM, 2009 – с. 214–228.
Публікуецца поўнае апісанне Радзівілаўскага скарбцу ў Нясвіжы

Rybczonok S. Akta sprawy sądowej deputowanych wojskowych przeciwko księciu Bogusławowi Radziwiłłowi o niewypłacenie pieniędzy z majątków w powiecie wiłkomierskim (1664-1671) // Miscellanea Historico-Arcivistica. T. XIII. – Warszawa: DIG, 2001. – S. 105–114.
Анатаваны шэраг дакументаў па справе войска ВКЛ з кн. Багуславам Радзівілам пра доўг вялікага гет... more

Rybczonek S. Przodkowie Adama Mickiewicza po kądzieli // Blok-Notes Muzeum Literatury im. Adama Mickiewicza. – Warszawa. – 1999. – № 12/13. – S. 177–187.
Даследаванне генеалогіі роду Маеўскіх гербу "Стары Конь" з Навагрудскага павету

Рыбчонак, С. Радавод Адама Міцкевіча: новыя факты і старыя загадкі // Rocznik Polskiego Towarzystwa Heraldycznego nowej serii / Red. S.Górzyński / T. XI (XXII). – Warszawa: DIG, 2012. – S.61-74.
Разглядаюцца пытанні генеалогіі роду Міцкевічаў, з якога паходзіў знакаміты паэт Адам Міцкевіч, з... more

Рыбчонак С. Менскія варштаты ў 1-й чвэрці 19 ст. (нарысы з гісторыі вольнамулярскага руху на Беларусі) // Вольныя муляры ў беларускай гісторыі. Канец XVIII – пачатак XX ст. / Уклад. і навук. рэд. А.Ф. Смалянчук. – Вільня: “Gudas”, 2005. – С. 135–147.
Пададзены кароткі агляд дзейнасці вольных муляраў у Менску, апублікаваны спісы сябраў варштатаў "... more

Рыбчонак С. Да праблемы паходжання магнатаў Глябовічаў – уладальнікаў Заслаўскага замка ў XVI ст. // Магнацкі двор і сацыяльнае ўзаемадзеянне (XV-XVIII стст.) : зб. навук. пр. / Уст. “Музей “Замкавы комплекс “Мір”; пад рэд. А.М.Янушкевіча. – Мінск: Медысонт, 2014. – С.79-104.
У артыкуле разглядаюцца паходжанне і гісторыя магнацкага роду Глябовічаў, якія валодалі Заслаўскі... more

Рыбчонак С.А. Прызыўныя і пасямейныя спісы апошняй чверці ХІХ – пачатку ХХ ст. як крыніца па генеалогіі Беларусі: спецыфіка інтэрпрэтацыі, ацэнка верагоднасці звестак і ступень захаванасці / // Беларускі археаграфічны штогоднік. – Вып. 9 – Мн.: БелНДІДАС, 2008. – С. 146–154.
Даследуюцца такія крыніцы па генеалогіі як пасямейныя і прызыўныя спісы

Рыбчонак С.А. Комплекс рэвізскіх сказак у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі // Беларускі археаграфічны штогоднік. Вып. 8 / Рэд. кал.: Э.М. Савіцкі (гал. рэд.) [і інш.]. – Мн.: БелНДІДАС, 2007. – С. 47–54.
Даследуецца ступень захаванасці комплекса рэвізскіх сказак у Нацыянальным гістарычным архіве Бела... more

Рыбчонак С.А. Радаводная справа шляхецкага роду Міцкевічаў // Беларускі археаграфічны штогоднік. Вып. 7 / Рэд. кал.: У.К. Коршук (гал. рэд.) [і інш.]. – Мн.: БелНДІДАС, 2006. – С. 109–120.
Падрабязны разгляд справы аб дваранстве роду Міцкевічаў, якая захавалася ў Нацыянальным гістарычн... more

Рыбчонок С.А. Этого просят евреи, желающие справедливости // Беларускi археаграфiчны штогоднiк. Вып. 1 / Рэд. кал.: Р.П. Платонаў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мн.: БелНДІДАС, 2000. – С. 102–112.
Статья посвящена материалам переписи евреев мужского пола 1874 г., которые сохранились в Национал... more

Thanks: Julia_R11

Share

6

Re: Шляхта

Книга "Игуменская шляхта в Сибири. Ссыльные за участие в восстании 1863 года" вышла в издательстве "Медисонт" 6 декабря 2018 года.
Автор Коровченко Елена Валерьевна, г. Минск

В основе этой книги лежат посемейные списки шляхтичей, сосланных из околицы Сутин Игуменского уезда за участие в восстании 1863 года в отдаленные губернии Российской империи. Автором исследовано и проанализировано множество генеалогических источников в архивах Беларуси, Литвы и России, просмотрены записи метрических книг Томского, Тобольского, Омского, Уфимского, Казанского, Самарского, Каинского, Спасского и Новониколаевского костелов, Серафинского и Блонского костелов Игуменского уезда, собрана уникальная коллекция документов и фотографий.
Судьба ссыльных, их предков и потомков прослеживается на протяжении 200 лет — с начала XIX века до нашего времени.
Для удобства читателей и потомков данные исследования представлены в виде нисходящей поколенной росписи, которая представляет собой список родственников, разбитый на поколения, где самый старший предок находится вверху списка.

Список фамилий из книги «Игуменская шляхта в Сибири. Ссыльные за участие в восстании 1863 года»:
Нерейтер, Дробчинский, Горецкий, Мартишевский, Уминский, Верниковский, Милинис, Лемелевич, Будкевич, Ядвиршис, Гладкий, Козловский, Демикис, Линде, Паравка, Захаревич, Довгирд, Будович, Околов, Межвинский, Татур, Вашкевич, Свенцицкий, Станкевич, Зарембо, Хойновский, Бавкус, Сыратович, Паршукас, Кохановский, Погоржельский, Чернявский, Иоделис, Ковалюнас, Вахневич, Малиновский, Богданович, Вендаловский, Томчик, Межеевский, Кимбар, Верпаховский, Гуралик, Карпович, Шпаковский, Лапин, Бабицкий, Василевский, Эймонт, Шапошников, Дымман, Коропачинский, Скиндер, Куницкий, Корзюк, Лявданский, Завадский, Сырус, Крочевский, Глуховский, Кринский, Янсон, Рейниц, Петровский, Сурвилло.

От автора:
"Книга представляет собой не просто поколенную роспись (как в гербовнике, например). И это не биографический словарь. Книга представляет собой расширенную версию гербовника, где о каждой персоне рассказывается на основе найденных документов. Охвачен период более 200 лет, более 700 персон, 712 страниц.

Поисками занимаюсь с 2005 года, книгу писала последние два года. Приезжала с работы в 10 вечера и до двух часов ночи смотрела метрики, обрабатывала, кадрировала, анализировала. В свой выходной могла сидеть за работой по 8-10 часов.

Изначально я хотела написать просто статью. Написала. Объем был 5 листов. Предложила в газету, сказали, что многовато, доработайте до статьи в журнал. Доработала. Получилось 32 листа. Стало ясно, что материала столько, что это больше чем статья в газету. За первый год было 212 страниц, а за второй уже 800.

Хотела бы еще сказать о метриках, которые я включила в книгу. Я могла бы этого и не делать. Могла бы разместить только несколько из них в качестве иллюстрации. Но потом я поняла, что каждому потомку придется заказывать самостоятельно копию интересующей его метрической записи в архиве, писать запрос, получать ответ, оплачивать этот запрос (а в некоторых архивах за одну выписку можно 25 долларов заплатить), потом ждать месяц, пока выполнят такой запрос. И решила сделать подарок потомкам – включила все, что было найдено, в книгу.

В книге много фотографий и других интересных документов, так как параллельно с поисками в архивах я искала потомков сосланной шляхты, которые с удовольствием захотели поделиться материалом. В их семьях были легенды о происхождении предков. С моей помощью они узнали свою родословную до 1800 года."

Книгу "Игуменская шляхта в Сибири. Ссыльные за участие в восстании 1863 года" можно приобрести у автора по заявке на адрес poiskpredkov@mail.ru
Доставка возможна по Беларуси, Украине, России, Польше. Цена книги 60 белорусских рублей (около 2 тысяч российских рублей).
В магазинах "Академкнига" и крупных магазинах от "Белкниги" книга стоит 86 белорусских рублей.

https://scontent-iad3-1.xx.fbcdn.net/v/t1.0-9/50549095_942044089335134_8202284480384204800_n.jpg?_nc_cat=108&_nc_oc=AQluVtCbxrhztiqkJ63NY9f_jp_Tg9Zp8PCLJ2sFn4Exnx7mZqNb8_zvH0oouZ6WV7Y&_nc_ht=scontent-iad3-1.xx&oh=a374c538da076df528bdad452594062d&oe=5DF414F0

https://www.facebook.com/ShlyahtavSibiri/

Share

7

Re: Шляхта

Яўген Глінскі
Бібліяграфія:

Удзел у аўтарскіх калектывах праектаў НГАБ “Гербоўнік” і “Для лепшое твердости”:

Гербоўнік беларускай шляхты. – Т. 4: Г / Д. Ч. Матвейчык і інш.; навук. рэд. А. Рахуба. – Мінск: Беларусь, 2016. – 959 с.
Гербоўнік беларускай шляхты. – Т. 5: Д / Я. С. Глінскі і інш.; навук. рэд. А. Рахуба. – Мінск: Беларусь, 2018. – 847 с.
“Для лепшое твердости”: пергаментныя дакументы перыяду Вялікага Княства Літоўскага з фондаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі (1391–1566 гг.) / Уклад. Я. С. Глінскі, А. А. Жлутка, Д. В. Лісейчыкаў. – Мінск: Беларусь, 2018. – 143 с.
Гербоўнік беларускай шляхты.Т. 6: Е, Ё, Ж / Я. Глінскі і інш.; навук. рэд. А. Рахуба. – Мінск: Беларусь, 2020. – 543 с.
Гербоўнік беларускай шляхты.Т. 7: З, І / Я. Глінскі і інш.; навук. рэд. А. Рахуба. – Мінск : Беларусь, 2020. – 799 с.

Артыкулы на тэму “Шляхецкая родавая памяць”

Глінскі, Я. С. Родавыя легенды русінскіх магнацкіх родаў Вялікага Княства Літоўскага ў XVI—XVII стст.: на прыкладзе Сапегаў і Тышкевічаў / Я. С. Глінскі // Працы гістарычнага факультэта БДУ. – Вып. 10. – Мінск, 2015. – С. 5–16.
Глінскі, Я. С. Родавая легенда Ясінскіх – кліентаў Паўла Гальшанскага ў другой чвэрці XVI ст. / Я. С. Глінскі // Беларусь праз прызму рэгіянальнай гісторыі: Ашмяны і Ашмянскі рэгіён: зб. навук. арт. / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т гісторыі. – Мінск, 2015. – С. 86–96.
Глінскі, Я. С. Шляхецкія родавыя легенды ў гербоўніках перыяду Рэчы Паспалітай і справах аб дваранстве ў Расійскай імперыі: параўнаўчы аналіз / Я. С. Глінскі // Архівы і справаводства. – 2015. – № 6. – С. 126–131.
Глінскі, Я. С. Родавая памяць ці звычайны падман? Венская бітва 1683 г. у справах аб доказе дваранства ў Мінскай губерні / Я. С. Глінскі // Архіварыус. – 2015. – Вып. 13. – С. 92–100.
Глінскі, Я. С. Родавая легенда полацкага шляхецкага роду Домантаў у XVII ст. / Я. С. Глінскі // Архівы і справаводства. – 2016. – № 2. – С. 134–140.
Глінскі, Я. С. Родавыя легенды шляхты ўсходнеславянскага паходжання ў Вялікім Княстве Літоўскім: тэндэнцыі развіцця ў XVII ст. / Я. С. Глінскі // Вялікае Княства Літоўскае: палітыка, эканоміка, культура: зб. навук. арт. – У 2 ч. – Ч. 1. – Мінск: Беларуская навука, 2017. – С. 429–438.
Артыкулы на тэму “Генеалогія шляхты”:

Глінскі, Я. С. Шляхецкія роды герба “Трубы” у гербоўніках Рэчы Паспалітай XVI–XVIII стст. / Я. С. Глінскі // Мікалай Радзівіл Чорны (1515–1565 гг.): палітык, дыпламат, мецэнат: зборнік навук. прац. – Нясвіж: НГКМЗ “Нясвіж”, 2016. – С. 205–215.
Глінскі, Я. С. Князі Друцкія-Любецкія ў канцы XVI–XVII ст.: радавод, маёмаснае становішча, грамадска-палітычная дзейнасць / Я. С. Глінскі // Архіварыус. – Вып. 14. – Мінск, 2016. – С. 327–346.
Артыкулы на тэму “Генеалогія і гісторыя зямянскіх і баярскіх супольнасцяў”:

Глінскі, Я. С. Зямянская супольнасць вёсак Вужа і Прарокаўшчына Слуцкага княства ў другой палове XVII – першай трэці XIX ст. // Архіварыус. – Вып. 15. – Мінск: НГАБ, 2017. – С. 197–233. (лакацыя – Капыльскі раён; прозвішчы: Асяеўскія, Акулічы, Грынцэвічы, Жоўрыды-Жаўрыды, Забродскія, Іскрыцкія, Клішэвічы-Клішэўскія, Корбуты, Лаханічы-Лаханскія, Ляшкоўскія, Машчыцкія, Нерановічы-Няронскія, Русаковічы, Смольскія).
Глінскі, Я. С. Фальсіфікацыі дакументаў аб дваранстве ў Слуцкім павеце Мінскай губерні ў канцы XVIII – першай палове ХІХ ст. / Я. С. Глінскі // Беларускі гістарычны часопіс. – 2018. – №5. – С. 24–34 (прозвішчы: Жоўрыды-Жаўрыды, Івашкевічы, Крэпкія-Крэпскія-Крапінскія, Лойкі, Пантусы-Пантусовічы, Пятніцы-Пятніцкія, Свінкі, Смольскія, Сцяпуры, Тарынскія).
Глінскі, Я. С. Зямянская супольнасць Капыльскага княства ў XVII–XVIII стст. / Я. С. Глінскі // Архіварыус. – Вып. 16. – Мінск: НГАБ, 2018. – С. 198–225 (лакацыя – Капыльскі раён; прозвішчы: Абешкі, Бокшы, Буйневічы-Буневічы, Буцкевічы, Бялькевічы, Вашкевічы, Грытвінскія-Рытвінскія, Грыцкевічы, Дактаровічы, Дашковічы-Дашкевічы, Дзмітровічы-Зянкевічы, Жызмінскія, Крэпкія-Крэпскія-Крэмпскія-Крапінскія, Лагвіновічы, Лазоўскія, Макускія, Невяроўскія, Плюцінскія, Пуцяты, Радзівановічы-Дзічкоўскія, Рымашэўскія, Сеўрукі, Сокалы-Кутылоўскія, Сушкевічы, Умінскія, Шубы-Яблонскія, Ярмолічы-Ярмаліцкія).
Глінскі, Я. С. Баяры Печуранскага войтаўства ў XVIII – першай трэці XIX ст. / Я. С. Глінскі // Беларускія архівы на мяжы тысячагоддзяў: здабыткі і страты: матэрыялы навукова-практычнай канферэнцыі, прысвечанай 80-годдзю Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі (Мінск, 28 чэрвеня 2018 г.) / Рэдкал.: В. І. Кураш (старшыня) і інш. – Мінск: БелНДІДАС, 2019. – С. 75–84 (лакацыя – Капыльскі раён; прозвішчы: Дзенісевічы, Журыды-Жаўрыды, Мыслі-Мысліцкія, Тарасевічы, Ярмаковічы-Ярмалінскія).
Глінскі, Я. С. Зямяне маёнтка Магільна Новагародскага ваяводства ў XVI–XVIII стагоддзях / Я. С. Глінскі // Архівы і справаводства. – 2019. – № 5. ― С. 135–141 (лакацыя – Уздзенскі раён; прозвішчы: Варапай-Гардзяевічы, Галоўнічы-Галаўні, Кандратовічы, Котарты, Лабоцкія, Скопы, Стальбоўскія, Шчансновічы).
Глінскі, Я. С. Працэс аб «нагане шляхецтва» ад 1562 г. і паходжанне зямянскага роду Браневічаў-Бранавіцкіх / Я. С. Глінскі // Архіварыус. – Вып. 17. – Мінск: НГАБ, 2019. – С. 39–57 (лакацыя – Капыльскі раён; прозвішча – Браневічы-Бранавіцкія).
Глінскі, Я. С. Уваходжанне баяраў і мяшчанаў у зямянскую супольнасць маёнтка Магільна Наваградскага ваяводства ў XVII–XVIII стст. / Я. С. Глінскі // Герольд Litherland. – № 21. – Горадня; Мінск, 2019. – С. 24–34 (лакацыя – Уздзенскі раён; прозвішчы: Бароўскія, Галавачы, Жагалковічы, Занкевічы, Кісялі, Луцэвічы, Русецкія, Станілевічы, Таміловічы-Туміловічы, Шпакоўскія).
Глинский, Е. С. «Стать шляхтой»: бояре несвижско-слуцкого региона в XVIII– начале XIX в. // Echa Przeszłości. – 2019. – №20/2. – S. 117–137 (лакацыя – Уздзенскі раён, прозвішчы – Бароўскія, Галавачы, Кісялі, Луцэвічы, Русецкія; лакацыя – Стаўбцоўскі раён, прозвішчы – Доўнары, Жывіцы, Прыбыткевічы, Трусевічы; лакацыя – Капыльскі раён, прозвішчы – Гедрыновічы-Гедрановічы, Дзенісевічы, Есьманы-Есманчыкі, Журыды-Жаўрыды, Мыслі-Мысліцкія, Нічыпаровічы, Тарасевічы, Цераховічы-Чараховічы, Шушкевічы, Ярмаковічы-Ярмалінскія).
Глінскі, Я. С. Матэрыялы Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі як крыніца па гісторыі зямянскага насельніцтва маёнтка Грэск Новагародскага ваяводства ў канцы XVI–XVIII стст. // Архівы і справодства. – 2020. – № 5. –С. 73–81 (лакацыя – Слуцкі раён, прозвішчы – Акулічы, Аленскія, Вайцюшкевічы, Гуткоўскія, Даўгялы, Забелы, Кашкурэвічы, Кміты, Маразовічы-Марозы, Пількевічы, Хацяноўскія, Цвіркі, Чыжэўскія, Шулякі-Шулякоўскія).
Рэцэнзіі:

Глінскі, Я. С. [Рэц.:] Род Іллінічаў у Вялікім Княстве Літоўскім у XV–XVI стст.: радавод, гербы, уладанні / Р. А. Аляхновіч, С. А. Рыбчонак, А. І. Шаланда; склад. А. І. Шаланда; навук. рэд. М. Н. Гальпяровіч. – Мір: Музей «Замкавы комплекс “Мір”», 2015. – 374 с.: іл. / Я. С. Глінскі // Архіварыус. – 2015. – Вып. 13. – С. 272–276.

https://radawod.by/bibliyagrafiya/biyab … #more-1265

Пошук предків: Глушак (Брянськ.) Ковальов Федосенко (Могилевськ.)
Оглотков (Горбат. п. НГГ) Алькин Душин Жарков Кульдішов Баландин (Симб. губ.)
Клишкін Власенко Сакунов Кучерявенко (Глухів)
Кириченко Бондаренко Білоус Страшний (Новомоск. Дніпроп.)
Thanks: kuks701

Share