НИАБ на страничке в ФБ разместил новость о том, что из печати вышла монография
"Архивы Могилевской и Минской римско-католической консисторий: история, структура, состав документов (1782-1918 гг). Автор - Антонович З.В.
Выйшла з друку падрыхтаваная ў межах планавай навуковай тэмы Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі манаграфія «Архівы Магілёўскай і Мінскай рымска-каталіцкіх кансісторый: гісторыя, структура, склад дакументаў (1782–1918 гг.)».
Аўтар – Зінаіда Васільеўна Антановіч, кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры крыніцазнаўства гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Кніга раскрывае асаблівасці справаводства і дакументазвароту дзвюх буйных устаноў рымска-каталіцкай царквы – Магілёўскай і Мінскай духоўных кансісторый. Юрысдыкцыі Магілёўскай кансісторыі падлягалі касцёлы на тэрыторыі Магілёўскай і Віцебскай губерняў, а таксама Архангельскай, Астраханскай, Выбаргскай, Екацярынаслаўскай, Енісейскай, Іркуцкай, Казанскай, Курляндскай, Ліфляндскай, Маскоўскай, Наварасійскай, Наўгародскай, Ніжагародскай, Палтаўскай, Пермскай, Пскоўскай, Санкт-Пецярбургскай, Самарскай, Саратаўскай, Смаленскай, Табольскай, Тамбоўскай, Таўрычаскай, Томскай, Уфімскай, Харкаўскай, Херсонскай, Цвярской, Чарнігаўскай, Эстляндскай і Яраслаўскай губерняў Расійскай імперыі.
Рэцэнзенты: доктар гістарычных навук, прафесар Г.У.Папакін, доктар гістарычных навук, прафесар Я.Нябельскі, кандыдат гістарычных навук У.М.Завальнюк.
https://www.facebook.com/NHAB1551/?hc_ref=NEWSFEED
Пошук предків: Глушак (Брянськ.) Ковальов Федосенко (Могилевськ.)
Оглотков (Горбат. п. НГГ) Алькин Душин Жарков Кульдішов Баландин (Симб. губ.)
Клишкін Власенко Сакунов Кучерявенко (Глухів)
Кириченко Бондаренко Білоус Страшний (Новомоск. Дніпроп.)