1

Тема: Школа практычнай генеалогii, г. Мiнск

ШКОЛА ПРАКТЫЧНАЙ ГЕНЕАЛОГІІ

У верасні 2015 г. пры прыходзе ў памяць свяціцеля Мікалая, епіскапа і асветніка Японіі, працягне сваю дзейнасць Школа практычнай генеалогии (ШПГ), створаная ў мэтах асветы прыхаджан храма і ЎСІХ ЖАДАЮЧЫХ у пытаннях духоўнага самапазнання, практычнага пошука інфармацыі аб продках, выхавання дзяцей на прыкладах з родавай гісторыі.
Заняткі будуць уключаць у сябе не толькі навуковую тэорыю, але і асабісты вопыт у складанні і асэнсаванні свайго радавода, папулярызацыю гістарычнай дакументальнай спадчыны і набыткаў айчыннай гістарыяграфіі, знаёмства з вядомымі спецыялістамі ў дадзенай сферы.

Дадзеная вучэбная ініцыятыва прадугледжана для дарослых (з 18 год і старэй). Запіс у Школу ажыццяўляецца на працягу жніўня месяца. Для тых, хто спозніцца, канчатковы тэрмін – да 17 кастрычніка 2015.

Месца размяшчэння храма – г. Мінск, вул. Лідская, д. 12, тры прыпынкі ў бок Ждановіцкага рынка ад станцыі метро Каменная Горка (прыпынак «Дамброўка», аўтобусы № 54, 125, 140).
Тэрміны правядзення – два разы ў месяц (першая і трэцяя суботы месяца, з верасня 2015 г. па красавік 2016 г.).
Час правядзення – 12.00-14.00.

Мовы правядзення заняткаў – беларуская, руская (па жаданні слухачоў).

Кіраўнік – Урублеўскі Вадзім Валер’евіч, супрацоўнік Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі (г. Мінск), намеснік старшыні генеалагічнага аб’яднання “Радавод” гістарычнага факультэта БДУ.

Усім жадаючым праслухаць курс рэкамендуецца ў заяве на імя протаіерэя Паўла (Сярдзюка), настаяцеля прыхода ў памяць свяціцеля Мікалая Японскага, пазначыць наступныя звесткі аб сабе:
1) Прозвішча, Імя, Імя па бацьку.
2) Дата і месца нараджэння.
3) Род заняткаў.
4) Месца жыхарства, кантактныя тэлефоны, адрас электроннай пошты.
5) Генеалагічныя звесткі аб бацьках, бабулях і дзядулях (прозвішчы, імёны, імёны па бацьку, даты жыцця, месцы нараджэння і жыхарства, веравызнанне, саслоўнае паходжанне, сямейна-роднасныя сувязі). Дадзеная інфармацыя неабходна з мэтай аказання кампетэнтнай дапамогі ў правядзенні самастойных гістарычных і генеалагічных даследаванняў.
Заявы ў рукапісным або пячатным варыянце прадстаўляць асабіста ў рукі альбо на электронную пошту выкладчыку Вадзіму Валер’евічу Урублеўскаму (slepovron@mail.ru).

Прыкладныя найменні тэм і даты правядзення заняткаў для паступаючых на першы год навучання (першае паўгоддзе):
1. Духоўныя і душэўныя карані генеалагічнага пошуку (5 верасня 2015).
2. Першыя крокі генеалагічнага пошука: вусная інфармацыя, сямейны архіў, надпісы надмагільных помнікаў, інтэрнэт-рэсурсы (19 верасня 2015).
3. Паходжанне і фарміраванне прозвішчаў жыхароў Беларусі, тэрміны сямейна-роднасных сувязяў, некаторыя аспекты з гісторыі традыцыйнай сям’і ў Беларусі (3 кастрычніка 2015).
4. Асаблівасці функцыянавання дзяржаўных архіваў: кантакты, сайты, спецыфіка працы, бланкі заяваў на пошук, аплата паслуг (17 кастрычніка 2015).
5. Асаблівасці самастойнай працы ў дзяржаўных архівах: бланкі заяваў на працу, аплата, план і спецыфіка працы (31 кастрычніка 2015).
6. Генеалагічная работа з форумамі гісторыка-генеалагічных і гісторыка-геральдычных сайтаў, сацыяльнымі сеткамі інтэрнэта (14 лістапада 2015)
7. Правілы і прыёмы ў афармленні генеалагічнай інфармацыі (асаблівасці складання генеалагічных схем і роспісаў, працы генеалагічных праграм) (28 лістапада 2015).
8. Бібліяграфія генеалогіі Беларусі: рэклама найбольш цікавых кніжных выданняў (12 снежня 2015).

28.07.2015 Урублеўскі В.В.
https://vk.com/public56755651

https://www.facebook.com/permalink.php? … ry_index=0

https://scontent-waw1-1.xx.fbcdn.net/hphotos-xpf1/v/t1.0-0/p180x540/11796389_870448263004197_781925120197920139_n.jpg?oh=643ba11a3bbd4f3a362b06e654c112de&oe=56CEC297

Поиск предков и потомков, сбор информации, генеалогические исследования.

https://www.youtube.com/watch?v=suIDmZgUApM https://www.youtube.com/watch?v=srru9cQ7Eqk
Спасибо сказали: budash, АндрійБЦ, kbg_dnepr3

Поделиться

2

Re: Школа практычнай генеалогii, г. Мiнск

Урублеўскі Вадзім. "Адраджэнне Памяці аб продках пачынаецца з дзеянняў нашчадкаў"

[]

Урублеўскі Вадзім, Мінск.
Галоўны архівіст аддзела публікацыі дакументаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі, намеснік старшыні аб'яднання гуртка даследчыкаў генеалогіі "Радавод" гістарычнага факультэта БДУ, кіраўнік Школы Практычнай Генеалогіі пры праваслаўным прыходзе імя Свяціцеля Мікалая Японскага ў г. Мінск.

План выступлення:

1) Што прыносіць веданне свайго радаводу?

2) Першыя крокі генеалагічнага пошуку: сямейны архіў, вусная гісторыя, апісанне могілак. Дзённікі і ўспаміны як асноўныя крыніцы жывой інфармацыі аб людзях. Праца з генеалагічнымі сайтамі і форумамі.

3) Генеалагічная праца ў беларускіх архівах: матэрыялы па генеалогіі пасля 1917 г. (матэрыялы занальных, абласных і Нацыянальнага архіва), матэрыялы па генеалогіі да 1917 г. (метрыкі, рэвізіі, пасямейныя і прызыўныя спісы, інвентары, матэрыялы адмены прыгоннага права і перасяленняў, судовыя справы).

4) Азнаямленне з архіўнымі дакументамі і асобнымі радаводамі.

Асобныя тэзісы выступлення:

1) Веданне сваёй генеалогіі садзейнічае ўзбагачэнню вопытам папярэднікаў, спрыяе набыццю і ўмацаванню пэўных каштоўнасцей, выхаванню дзяцей на прыкладах сямейнай гісторыі.

2) Матэрыялы вуснай гісторыі (oral history) -- успаміны і сведчанні, якія збіраюцца з дапамогай апытання. Інтэрв'ю можа быць біяграфічным (наратыўным) і тэматычным. Асноўны сайт з матэрыяламі па дадзенай тэме -- Беларускі архіў вуснай гісторыі www.nashapamiac.org.

3) Матэрыялы некрапалістыкі. Надмагільныя надпісы змяшчаюць прозвішча, імя, імя па бацьку чалавека, даты жыцця і эпітафію, а таму прадстаўляюць значную генеалагічную цікавасць. Асноўны інтэрнэт-партал -- www.niekropali.by, на якім прадстаўлены артыкулы па згаданай дысцыпліне, а таксама прыклады апісання асобных могілак.

4) Матэрыялы асабістых і сямейна-родавых архіваў. У склад такіх архіваў уваходзяць дакументы самых розных тыпаў: пісьмовыя, кінафотафонадакументы, малюнкі, жывапіс, навукова-тэхнічныя дакументы. Сярод пісьмовых дакументаў асабліва важна вылучыць мемуары, дзённікі, матэрыялы прыватнага ліставання.

5) Сучасныя генеалагічныя даследаванні будуюцца на падставе дакументальных крыніц XVIII -- пачатку ХХ стст. Для Беларусі гэта метрычныя кнігі рэлігійных супольнасцей, перапісы насельніцтва, інвентары і іншыя матэрыялы.

6) Дэманстрацыя архіўных дакументаў і асобных радаводаў (маюцца як раздрукаваныя копіі, так і электронныя варыянты).

Поиск предков и потомков, сбор информации, генеалогические исследования.

https://www.youtube.com/watch?v=suIDmZgUApM https://www.youtube.com/watch?v=srru9cQ7Eqk
Спасибо сказали: LuckyLuke, kbg_dnepr2

Поделиться

3

Re: Школа практычнай генеалогii, г. Мiнск

18 ФЕВРАЛЯ 2016 Г. (ЧЕТВЕРГ) на историческом факультете БГУ планируется совместное заседание кружка исследователей генеалогии “РАДАВОД” (генеалогические исследования, история семьи, изучение собственной родословной) и студенческой научно-исследовательской лаборатории кафедры истории Беларуси нового и новейшего времени.

В программе заседания планируется:

1) Сообщение на тему: «ФАЛЬСИФИКАЦИИ ДВОРЯНСКИХ ДОКУМЕНТОВ В БЕЛОРУССКО-ЛИТОВСКИХ ГУБЕРНИЯХ» (кон.
XVIII – XIXВ.). Выступающий – Виталий Сергеевич Макаревич, кандидат исторических наук, доцент кафедры истории Беларуси нового и новейшего времени исторического факультета БГУ.

2) Сообщение на тему: «СЕМЕЙНО-РОДСТВЕННЫЕ СВЯЗИ ТАДЕВУША РЕЙТАНА». Выступающий – Дмитрий Юрьевич Юркевич, исследователь истории и генеалогии.

ВРЕМЯ И МЕСТО ЗАСЕДАНИЯ: 18 февраля 2016 г. (четверг), 17.40, БГУ, исторический факультет (ул. Красноармейская, 6), ауд. № 29, второй этаж.

Когда вы не можете сами присутствовать на заседании, но поддерживаете наши инициативы, солидарны с нами в нашем деле, пожалуйста, разместите объявление на своих страницах в социальных сетях Интернета.

Контакты: +375293998733 (velcom), slepovron@mail.ru,
www.facebook.com/radavod [1], vk.com/radavod [2],
hist.bsu.by/kafedry/kafedra-isto … uzhki.html [3]

Поиск предков и потомков, сбор информации, генеалогические исследования.

https://www.youtube.com/watch?v=suIDmZgUApM https://www.youtube.com/watch?v=srru9cQ7Eqk
Спасибо сказали: Julia_R1, kbg_dnepr2

Поделиться

4

Re: Школа практычнай генеалогii, г. Мiнск

Аудиозапись передачи "Званый гость" на "Радио-Минск" с участием Вадима Врублевского (эфир 26 января 2016 г.):
Аўдыёзапіс перадачы "Званы госць" на "Радыё-Мінск" з удзелам Вадзіма Урублеўскага (эфір 26 студзеня)

https://cloud.mail.ru/public/58CB/YSE4BQyHa

Поиск предков и потомков, сбор информации, генеалогические исследования.

https://www.youtube.com/watch?v=suIDmZgUApM https://www.youtube.com/watch?v=srru9cQ7Eqk
Спасибо сказали: kbg_dnepr1

Поделиться

5

Re: Школа практычнай генеалогii, г. Мiнск

27 лютага 2017 г. пройдзе паседжанне гуртка “Радавод” на тэму “ДНК-аналіз у генеалагічных даследаваннях”

27 лютага 2017 г. (панядзелак) на гiстарычным факультэце БДУ плануецца чарговае пасяджэнне ГДГ “РАДАВОД” (генеалагічныя даследаванні, гiсторыя сям’і, вывучэнне ўласнага радаводу).

У праграме пасяджэння плануецца:

Паведамленне на тэму: «ДНК-аналіз у генеалагічных даследаваннях: з тэорыі пытання». Выступоўца – Васіль Сяргеевіч Панкратаў, этнагенетык, кандыдат біялагічных навук.

Паведамленне на тэму: «Практычнае прымяненне ДНК-аналізу ў генеалагічных даследаваннях». Выступоўца – Максім Віктаравіч Гацак, даследчык генеалогіі, заснавальнік праекту «Вольная генеалагічная энцыклапедыя» (Radavod.Wiki).

Запрашаем да ўдзелу ўсіх, хто цікавіцца генеалогіяй і ўласным радаводам!

Час і месца пасяджэння: 27 лютага 2017 г. (панядзелак), 17.40, БДУ, гiстарычны факультэт (вул. Чырвонаармейская, 6), ауд. № 23, другі паверх.

Кантакты:

+375293998733 (velcom),

slepovron@mail.ru,

www.facebook.com/radavod,

vk.com/radavod,

hist.bsu.by/kafedry/kafedra-isto … uzhki.html

radawod.by/rubryka-hieniealohija … njach.html

Поиск предков и потомков, сбор информации, генеалогические исследования.

https://www.youtube.com/watch?v=suIDmZgUApM https://www.youtube.com/watch?v=srru9cQ7Eqk
Спасибо сказали: NDEMIDOFF_VON_ALBEDYLL, BlackDolphin, kbg_dnepr3

Поделиться

6

Re: Школа практычнай генеалогii, г. Мiнск

Как раз, буду завтра в Минске ... Если буду успевать, обязательно посещу !!!


С уважением, Н.

Демидов, Мокин (Вязниковский у., Владимирской губ.); Рейнгольд (Рогачевский у., Могилевской губ.), Кичигин, Киприанов (Пермская губ.); Кечек(ян) (Нахичевань-н/Д), Рапопорт (Киев ?), Приходько (Новозыбковский у.), Остапенко (Гомельский у.), Колодяжный (Томаковка), Нужный (Козелецкий у.), Jakus, v. Albedyll, v. Mengden (Freiherr von Altenwoga), v. Nieroth, Bonde, Daa
Спасибо сказали: kbg_dnepr1

Поделиться