12.03.2015
Вышываны радавод
Сямейную рэліквію – вышываны радавод – зрабіў за чатыры месяцы разам з сынам Язэп Квач з вёскі Жукоўшчына, што ў Шаркоўшчынскім раёне.
Як кажа Язэп Квач, ідэя ўзнікла тады, калі сыну далі заданне ў школе зрабіць радавод. Захацелася стварыць штосьці арыгінальнае. Зрабілі вышываны радавод і ўклалі ў яго ўсю душу.
– Тут уся Беларусь – магутнае дрэва дуб, крона яго – гэта абрысы Беларусі. А ўсе нашыя продкі ў выглядзе лісцікаў. Звычайна робяць так, што продкі ўнізе – карэнне, якое нас трымае. А мы зрабілі наадварот: нашыя продкі – гэта лісточкі, якія бліжэй да неба; а карані, якія нас будуць трымаюць, – гэта дзеці. На дрэве ёсць гняздо бусла, як рамантызм нашага Караткевіча – «Зямля пад белымі крыламі».Тут нашыя нацыянальныя святыні: Пагоня, бел-чырвона-белы сцяг, крыж Еўфрасінні Полацкай, беларускі арнамент і надпіс з Бібліі: «Шануй бацьку твайго і маці тваю, каб падоўжыліся дні твае на зямлі, якую Гасподзь, Бог твой, дае табе».
Язэп Квач працаваў настаўнікам у Жукоўшчыне. Цяпер працуе сацыяльным работнікам, бо школу зачынілі. У акрузе яго яшчэ добра ведаюць як краязнаўцу, этнографа, паэта і музыку.
Таццяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя
budzma.by/country/vyshyvany-radavod.html
Post's attachmentsradavod_1.jpg
radavod_1.jpg 443.28 kb, 8 downloads since 2015-10-22
You don't have the permssions to download the attachments of this post.
Thanks: ГіП, Мариненко, LuckyLuke, Матвієнко, kbg_dnepr, Ярематойсамий, Vlad S., Doly777, сергей-гродовка, Julia_R1, borisovichi, Taranushich12