1

Тема: Переселенцы в Томскую губернию

Архівы Томска перапоўнены матэрыяламі паўстанцаў 1830 і 1863 гадоў

У расейскай абласной дзяржаўнай казённай установе “Дзяржаўны архіў Томскай вобласці” вельмі шмат знаходзіцца дакументаў па гісторыі ссылкі ўдзельнікаў паўстанняў 1830-1831 і 1863-1864 гадоў на Беларусі ў Томскую губерню. Пра гэта паведаміла нашаму карэспандэнту дырэктар архіва Анастасія Караваева.
Па словах спадарыні Караваевай, у Томскім губернскім упраўленні адклаліся тысячы архіўных спраў па беларуска-польскай ссылцы, якія захоўваюцца ў дакументах Томскага павятовага спраўніка, які узначальваў павятовае паліцэйскае ўпраўленне, Томскага гарадскога паліцэйскага ўпраўлення, у фондзе Канцылярыі томскага губернатара, загадчыка па ссыльных перасяленцах і г.д.
Па свайму характару дакументы з вышэй пералічаных фондаў уяўляюць сабой артыкульныя спісы ссыльных, пратаколы допытаў удзельнікаў паўстанняў, інструкцыі, якія вызначаюць чарговасць перасялення ссыльных, просьбы ссыльных аб выдачы ім дапамогі, розныя даносы, фотаздымкі і тысячы іншых дакументаў”, –  сказала Анастасія Караваева.

У архівах Томска вельмі шмат матэрыялаў па палітычных ссыльных паўстанцах:  Лявіцкаму, Ляховічу, Радзікоўскаму, Хамцу, Хелміцкаму, Вайтасінскаму, Янкоўскаму і сотні іншых асобаў.

Захоўваюцца там дакументы аб рассяленні ссыльных па Заходняй Сібіры, дакументы аб вяртанні на Бацькаўшчыну, перапіска, справы аб належнасці многіх паўстанцаў да дваранскага роду і іншыя.

Паўстае пытанне: калі і хто з беларускіх гісторыкаў і архівістаў туды патрапіць, каб вярнуць звесткі пра людзей, якія змагаліся за незалежнасць нашай Айчыны? Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя

www.racyja.com/hramadstva/arkhiv … ateryyala/

Поиск предков и потомков, сбор информации, генеалогические исследования.

https://www.youtube.com/watch?v=i33RIe4TEpE https://www.youtube.com/watch?v=srru9cQ7Eqk
Спасибо сказали: VadShv1

Поделиться