1

Тема: Шляхта

Інфармацыя аб прэзентацыі выдання «Гербоўнік беларускай шляхты. Том 3»

16 кастрычніка 2014 г. у 15:00 у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі (вул. Крапоткіна, 55, канферэнц-зала, аўдыторыя 29) адбудзецца прэзентацыя выдання «Гербоўнік беларускай шляхты. Том 3».

Кніга змяшчае 249 радаводных роспісаў шляхты пераважна Мінскай губерні са звесткамі пра сваяцкія сувязі прадстаўнікоў таго ці іншага роду, даты нараджэння і смерці, месца пражывання, валоданне нерухомай маёмасцю, займанне пасад на дзяржаўнай (грамадзянскай ці ваеннай) і прыватнай службе, уцягнутасць у гістарычныя падзеі і інш. Агулам том змяшчае звесткі пра тысячы шляхціцаў, што жылі ў Беларусі да пачатку ХХ ст. Кніга суправаджаецца каляровым ілюстрацыйным дадаткам, куды вынесены выявы гербаў, а таксама найбольш цікавыя дакументы, што змяшчаюцца ў радаводным справах.

Увазе грамадскасці будзе прадстаўлена таксама падрыхтаванае архівам даведачнае выданне «Могилевская губерния: государственные, религиозные и общественные учреждения (1772–1917)», якім завяршаецца серыя даведнікаў па гісторыі дзяржаўных устаноў Мінскай, Віцебскай і Магілёўскай губерняў.

Выхад абедзвюх кніг стаў магчымы дзякуючы супрацоўніцтву Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі і выдавецтва «Беларусь».

Да мерапрыемства падрыхтавана выстава цікавых архіўных дакументаў, што тычацца шляхецкай генеалогіі.

Кантактныя асобы:
Лісейчыкаў Дзяніс Васільевіч, кандыдат гістарычных навук, намеснік дырэктара НГА Беларусі – (017) 286 75 26;
Матвейчык Дзмітрый Часлававіч, кандыдат гістарычных навук, загадчык аддзела публікацыі дакументаў НГА Беларусі – (017) 392 64 58.

Пошук предків: Глушак (Брянськ.) Ковальов (Могилевськ.)
Оглотков (Горбат. п. НГГ) Алькин Жарков Кульдішов Баландин (Симб. губ.)
Клишкін Власенко Сакунов Кучерявенко (Глухів)
Кириченко Бондаренко Білоус Страшний (Новомоск. Дніпроп.)
Спасибо сказали: olyvd, Оленка3

Поделиться

2

Re: Шляхта

http://forum.genoua.name/viewtopic.php?id=1660

Кременецкие, Лазаренко, Бабенко, Чаплины, Абакумовы, Орловы, Белоконь, Тхор.
Интересуюсь родом Кременецких от Аслана-Мурзы-Челебея.

Поделиться

3

Re: Шляхта

Выложены реконструированные изображения гербов беларускай шляхты по материалам "Гербоўніка..."

Lubię słuchać zakłamanie, patrząc do oczu... zwłaszcza kiedy znam prawdę...
Спасибо сказали: nfs791

Поделиться